Як беларускія фірмы павялічваюць продажы ў крызіс


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWF9PRTh6WmNrMGMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Павялічыць продажы ў крызіс. Задача складаная, але выканальная. Такія прыклады ў Беларусі ёсць. Бізнесоўцы гатовыя дзяліцца з калегамі стратэгіямі паспяховай працы ў складаны для эканомікі час.

«Часы змяніліся, а прадаўцам таксама трэба змяняцца. І сёння мы бачым, што некаторыя кампаніі растуць, а вось некаторыя наадварот – не вельмі паспяховыя. Ідэя самога мерапрыемства ў тым, каб паспяховыя распавялі пра свой досвед магчыма, меней паспяховым кампаніям. Гэта пляцоўка, якая заклікае да дыялогу», – тлумачыць Яўген Вяткін, старэйшы пертнёр «PRO RETAIL».

Кампаніям у час крызісу не хапае кампетэнцыяў і бракуе досведу. Таму сёння патрэба інтэграцыі новых тэхналогіяў продажаў актуальная, як ніколі. Кампаніі, што працуюць на ўнутраным рынку прызнаюць: важна не толькі прыдумаць нешта новае, але і аператыўна ўвесці змены ў працу.

Але ў новай, крызіснай рэальнасці, шмат прыкладаў паспяховых кампаніяў, якія актыўна працуюць і надалей маюць прыбыткі. Галоўны сакрэт – погляд на складанасці пад іншым вуглом, а таксама арыентацыя на кліента. Дзеля гэтага самім кампанія трэба займацца вырошчваннем сваіх прафесійных кадраў.

«Адным з самых важных актываў кампаніі зʼяўляецца яе кліент. Гэта той актыў, дзякуючы якому кампаніі можа не толькі падтрымліваць сябе падчас крызісу, але і развівацца, павялічваць свае паказнікі. Таму я буду дзяліцца досведам, як варта працаваць з кліентамі, выкарыстоўваючы ўсе тыя каналы продажаў, якія ёсць у кампаніях, а ў прыватнасці ў «Атлант Тэлекам», – інтрыгуе камерцыйны дырэктар «Атлант Тэлекам» Антон Бладзік.

Кампаніі на беларускім рынку адчуваюць істотнае падзенне попыту праз зніжэнне пакупніцкай здольнасці. Кошты на тавары і паслугі растуць, у той час, як рэальныя грашовыя прыбыткі грамадзянаў скарачаюцца. Паводле Белстату, цяпер амаль палова хатніх гаспадарак у Беларусі адзначаюць пагаршэнне матэрыяльнага становішча.

Таксама ў выданні: Плаціш у рэальным свеце, бонусы атрымліваеш у віртуальным. Беларускія банкі і ІТ-кампаніі пачалі супрацу ў сегменце канчатковых карыстальнікаў. Адмысловыя кабрэндынгавыя пластыкавыя карты дазваляюць пры разліках у крамах назапашваць дадатковыя бонусы ў онлайн-гульнях.