Як беларускі пост-панк скарыў сусвет. «Молчат дома» ў #BML


У прэміум-выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступае гурт «Молчат дома». Музыкі сёлета далі 35 канцэртаў у межах еўрапейскага туру, у іх запланаваныя паездкі па Мексіцы і ЗША, іхную музыку выкарыстаў у прома адзін з сусветных брэндаў адзення. У жывым сэце гурт зайграе свае самыя актуальныя трэкі.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «На дне» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Волны» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Люди надоели» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Тоска» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Технология» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Клетка» (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутка)
  • «Новостройки» (музыка і словы гурта «Ploho»)

Поўную версію выдання з размоваю Міры Шульц пра гастрольныя прыгоды музыкаў, кантракт з амерыканскім лэйблам і падтрыманне музы Дэйвіда Лінча глядзіце ў афіцыйных суполках праграмы «УКантакце» і «Facebook».

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».