Як беларускаму касманаўту Пятру Клімуку калгас падарыў торт са шкла


Як беларускага касманаўта Пятра Клімука выключылі са школы і якія прыпеўкі склалі землякі ў ягоны гонар – высвятляла праграма «Вяскоўцы».

Вядоўца Віктар Шукеловіч адправіўся ў вёску Камароўку на Берасцейшчыне, адкуль паходзіць наш славуты зямляк. Віктар пазнаёміўся з роднаю сястрою касманаўта – спадарыняй Антанінай, і ягонымі аднавяскоўкамі.

Як у вайну малога Пятра Клімука вылечыў нямецкі лекар, праз што ў яго адбыўся канфлікт з дырэктарам школы, ці змяніла яго слава, ці цешылася маці з ягоных дасягненняў і якія эксклюзіўныя падарункі ён атрымаў на свой юбілей – пра ўсё гэта і не толькі ўдалося даведацца цікаўнаму вядоўцу.

Віктар пачуў таксама колішнія песні, якія спявалі ў сям’і Пятра Клімука, а таксама адмысловыя прыпеўкі, якімі яго віталі на радзіме пасля палёту ў космас.