Як анархісты змагаюцца з каронавірусам

Чаму кожны, хто сёння дапамагае медыкам і ахвярам каронавіруса, трошкі анархіст, у эфіры «Размовы» Мацкевіча распавядае блогер і былы палітвязень Мікола Дзядок.

Негатыўны імідж удзельнікаў анархісцкага руху – на руку ўладам Беларусі, упэўнены блогер, былы палітвязень Мікола Дзядок.

Пры гэтым, адзначае госць «Размовы» Мацкевіча, ніхто не хоча звяртаць увагу на тыя справы, якія скіраваныя на паляпшэнне жыцця навокал. Гэтак, Дзядок стварыў суполку ў тэлеграм-канале, праз якую кожны можа дапамагчы ў барацьбе з пандэміяй каронавіруса.

«Гэта пляцоўка, на якой, магчыма, у будучыні створыцца сетка салідарнасці. То бок гэта месца, дзе маглі б лавіцца людзі, якім патрэбная дапамога, якія гатовы, хочуць яе даць. Гэтая дзейнасць – стварэнне сетак салідарнасці, узаемадапамогі – не проста адпавядае анархізму, гэта сутнасць анархізму. Мы імкнемся стварыць такія нізавыя сістэмы ўзаемадапамогі і падтрымкі, якія б выключалі іерархію, якія б рабілі непатрэбнымі камандаванне адных людзей іншымі», – патлумачыў Мікола Дзядок.

Таксама ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з актывістам анархісцкага руху, блогерам Міколам Дзядком:

  • Чаму апазіцыя і анархісты не працуюць разам?
  • Ці можна судзіць людзей за шкоду, якой не было?
  • Чым каштоўная нізавая салідарнасць?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: flickr.com, ru.wikipedia.org

 

Больш матэрыялаў

Сілавікі выкралі журналістку і абвінавацілі ў крадзежы

Што можа запаволіць рэвалюцыю?

У якім ізалятары горш: у Жодзіна ці на Акрэсціна?

Андрэй Елісееў: Пуцін загадаў Лукашэнку адсекчы камунікацыю з заходнімі лідарамі

Дыджэй пераменаў: Сілавікі вераць, што яны робяць нешта слушнае

Ці Лукашэнка гатовы да перадачы ўлады?

Студэнтка спрабавала спыніць мінібус, каб вызваліць мужа

Лукашэнка ўтрымаецца дзякуючы вайскоўцам, як Мадура ў Венесуэле?