Кожны з нас «Як адкрыюць, так і закрыюць». Адзін з самых доўгіх пратэстаў у Беларусі – супраць акумулятарнага заводу пад Берасцем


Больш за год і 4 месяцы не спыняюцца пратэсты супраць акумулятарнага заводу пад Берасцем! Яго плануюць вось-вось адкрыць, але людзі не збіраюцца здавацца.

У студыі ток-шоу «Кожны з нас» сабраліся актывісты, блогеры, эколагі і праваабаронцы, якія распавялі, чаму акумулятарны завод у Берасці сапраўды шкодны, як пры яго будаўніцтве не выконваюцца прапісаныя ў заканадаўстве нормы і законы, як улады і прадстаўнікі заводу адкрыта парушаюць правы грамадзянаў на інфармацыю, падменьваюць факты, дэзынфармуюць і падманваюць.

Сітуацыя з будаўніцтвам надзвычай шкоднага для людзей і прыроды прадпрыемства не першая ў Беларусі. У студыю прыехалі актывісткі з Калодзішчаў, дзе планаваўся запуск шкоднай прамысловай вытворчасці. Жыхары змаглі перамагчы сістэму і адстаяць свае права на экалагічнае асяроддзе. Актывісткі падрабязна распавядаюць, як у іх гэта атрымалася.

Кожнаму з нас варта паглядзець новы выпуск ток-шоу «Кожны з нас», каб ведаць, як правільна дзейнічаць у падобных сітуацыях. На жаль, сёння ў нашай краіне ніхто не можа быць упэўненым, што заўтра побач з яго хатай не пачнуць будаваць атрутны завод.

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары