Як 300 дамоў адправілі пад ваду на загад уладаў


У пасёлку Бандары, што ў Міхалоўскай гміне Падляскага ваяводства Польшчы, прайшла 18-я «Бандароўская гасцёўня». Гэта народны фэст, які ладзіцца ў гонар беларускіх жыхароў мясцовасцяў, затопленых падчас пабудовы Сямянаўскага вадасховішча.

Напрыканцы 1980-х гадоў тагачасныя польскія ўлады выкупілі ды пазбавілі маёмасці амаль 300 гаспадарак з васьмі вёсак. Вялікую частку людзей перасялілі ў новапабудаваныя пасёлкі ў Міхалове і Бандарах. Раз у год жыхары затопленых вёсак сустракаюцца з сабой якраз пры нагодзе фэсту.