Ягонай ігрою захапляецца ўвесь свет. Міхаіл Радунскі ў #BML


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» грае зорка сусветнай акадэмічнай музыкі, віяланчэліст Міхаіл Радунскі.

Што яго звязвае з Макарэвічам, Лукашэнкам, Вайцюшкевічам і Стынгам? На гэтыя ды іншыя пытанні музыка адкажа ў размове з Міраю Шульц.

У жывым сэце ён выканае класічныя творы сола і разам з піяністкаю Дашаю Мароз, а ў неакадэмічнай частцы свайго выступу пакажа сюрпрыз, які ён падрыхтаваў разам з вакалістам Янам Ярашам адмыслова для гледачоў праграмы.

Кампазіцыі, якія гучаць у праграме:

  • Прэлюдыя з сюіты № 1 для віяланчэлі сола (музыка Іагана Себасцьяна Баха)
  • «Два пано Анры Матыса» (музыка Галіны Гарэлавай)
  • «Сэрца, што здольна кахаць» (словы ды музыка Стынга і Домініка Мілера, пераклад Мікіты Найдзёнава)
  • «Le grand tango» (музыка Астара П’ясоллі)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».