«Я ў разгубленасці». Гарадзенскі іпэшнік распавёў пра бізнес-рэаліі ў Беларусі


Колькасць прадпрымальнікаў у краіне пакрысе змяншаецца. І гэта афіцыйная статыстыка.

З кастрычніка мінулага года іх у Беларусі стала на 7 тыс. меней. Адметна, што гэты працэс адбываецца на фоне досыць маштабнай кампаніі ўладаў па гэтак званай «лібералізацыі» дзелавога клімату ў краіне.

Паводле прадстаўнікоў малога бізнесу, у прыватнасці старшыні грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі скарачэння колькасці ІП у краіне будзе працягвацца і надалей. На ягоную думку, ключавыя праблемы ўмоваў працы дробных гандляроў не вырашаныя – гэта змяншэнне адміністрацыйнай нагрузкі на іпэшнікаў, прыпыненне канфіскацыі тавараў. Да таго ж трэба сфармаваць сістэму з больш нізкімі падаткамі, а лепш, кажа Шумчанка, папросту «адчапіцца» ад прадпрымальнікаў.

У «Гарачым каментары» – індывідуальны прадпрымальнік з Горадні Юрась Галянеўскі.

«Плацёжаздольнасць падае, ільвіную частку займаюць выдаткі на арэнду і абавязковыя выплаты заробкаў. Самае дзіўнае адбываецца апошнія два гады. Я па жыцці аптыміст, заўсёды шукаю для сябе выхад, алё сёння я троху ў разгубленасці», – заявіў Юрась Галянеўскі.

Глядзіце таксама: