«Я падняў рукі і адыходзіў: яны стрэлілі ў твар»


Праграма «Беларускі свет» працягвае асвятляць гісторыі атрымальнікаў дапамогі паводле праграмы медычнай эвакуацыі «Medevac».

Алег пацярпеў падчас паслявыбарчых пратэстаў у Баранавічах. Гумавая куля закранула вока хлопца гэтак, што медыкам не ўдалося вярнуць хлопцу зрок.

«У гэты дзень, 9 жніўня, у нашым горадзе ўжывалі ўсё: гумовыя кулі, святлошумавыя гранаты, вадамёт, слезацечны газ, усё гэта было. Натоўп не збіраўся ўжываць нейкага гвалту супраць праваахоўных органаў. Каб прадэманстраваць мір, адзін з хлопцаў падняў рукі і стаў на калені. А з боку сілавікоў… Яны падагналі вадамёт», – згадвае паслявыбарчы вечар пацярпелы ад спецсродкаў Алег.

Перад сілавікамі Алег таксама падняў рукі і адхіліўся, а яму стрэлілі ў твар. Нават у Празе адмыслоўцы не здолелі аднавіць зроку. Алег – фатограф. Даведаемся, як хлопец пачуваецца ў Празе і чым збіраецца займацца далей.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Чаму пасля звальнення са службы былому працаўніку ДАІ прыйшлося ўцякаць ад сваіх калегаў?
  • Замест патрэбных уладам аповедаў галоўны рэдактар жодзінскага тэлеканалу «Сфера» даў у эфір тое, што насамрэч адбывалася ў Беларусі ў першыя паслявыбарчыя дні.

У сюжэце было выкарыстана відэа «Інтэкс-прэс».

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu