Вынiкi перамоваў у Сочы: Лукашэнка мусiў назваць пераемнiка?


Сустрэча Аляксандра Лукашэнка i Уладзiмiра Пуцiна скончылася абяцаннямi вырашыць усе пытаннi да канца года. У кулуарах жа казалi, што галоўнай мэтай сустрэчы можа быць патрабаванне да кіраўніка Беларусі вызначыцца з пераемнiкам.

Пасля размовы ў Сочы Пуцiн і Лукашэнка разыйшлiся моўчкi, перамовы працягнулiся ў тэлефоннай размове ў суботу, але гэта не абавязкова сведчыць аб нейкiх ультыматумах, лiчыць кандыдат гiстарычных навук, спецыялiст па нееўрапейскiх цывiлiзацыях Яўген Красулiн падчас размовы са Святланай Калiнкiнай у праграме «Размова тыдня».

«Упершыню гэтыя размовы я чуў дванаццаць гадоў таму ў 2006 годзе. I тады гэтак жа сама казалi: «Усё, у Крамлi вырашылi – апошнi тэрмiн, Лукашенка больш не балатуецца». Што сведчыць толькi пра тое, што Лукашенка працягвае задавольваць Крэмль i што нiякiх пераменаў блiжэйшы час з таго боку чакаць не трэба. Гэта проста гульня на нервах. Каб быў мягчэйшы i каб шчыра радаваўся, што кiраунiк суседней краiны у суботу падняў слыхаўку I ператэлефанаваў», – зазначыў Яўген Красулiн.

Таксама у выданнi:

  • «Жалезнае братэрства» Беларусi i Кiтая: цi апраўданы спадзевы беларускага боку;
  • Як кiраўнiк Магiлёва з верталёта сочыць за падрыхтоўкай горада да вiзiта Пуцiна;
  • Мясцовыя элiты моўчкi праглынуць рашэнне аб новым адмiнiстратыўным падзеле Беларусi.

Разам з Яўгенам Красулiным удзел у праграме «Размова тыдня» бярэ актывiст з Магiлёва Станiслаў Паўлiнковiч.