Вынікі парламенцкіх выбараў у Малдове. Моладзь пратэстуе


Паводле папярэдніх дадзеных, каля траціны галасоў – у сацыялістаў, якіх ачольвае прарасейскі прэзідэнт краіны Ігар Дадон, крыху больш за чвэрць – у праеўрапейскага блоку «Акум», трэцяе месца – за Дэмакратычнай партыяй, якая таксама атрымала амаль чвэрць галасоў. Партыя «Шор» таксама праходзіць у новы парламент. Яўка склала каля паловы выбарнікаў. Іншыя партыі, у тым ліку камуністы, не здолелі перасягнуць шасціадсоткавы бар’ер. «Белсат» сачыў за выбарамі ад самага пачатку.

З Кішынёва – нашая карэспандэнтка Аліна Коўшык:

«Сёння моладзь вырушыла на марш, які прайшоў да Цэнтральнай выбарчай камісіі Малдовы, потым пад парламент, і потым моладзь разышлася. Яны звярталі ўвагу на тое, што выбары прайшлі з парушэннямі, выказвалі сваё расчараванне, на жаль, шмат людзей не было, каля 100 асобаў прынялі ўдзел у гэтым пратэсце. Арганізатары прасілі, каб гэта быў выключна цывільны грамадзянскі марш. […] Жыхары краіны ацэньваюць выбары па-рознаму, гледзячы, хто за каго прагаласаваў. Але дакладна можна сказаць адно: перамога сацыялістаў дастаткова чаканая, гэта прадракалі эксперты…»

belsat.eu