Вынікі года, і пажаданні на 2016 год ад экспертаў праграмы


Праграма «Маю права» распавядала пра Галіну Міцкевіч, жыхарку вёскі Рахманькі, што непадалёк ад Менску. Год таму пенсіянерка выкупіла на аўкцыёне будынак былое сельскае крамы, а ён аказаўся без ацяплення і электрычнасці. Гісторыя спадарыні Галіны атрымала вялікі розгалас у сеціве. Пасля гэтага незнаёмыя людзі правялі ў хатку бабулі святло, падаравалі абагравальнік і лядоўню ды назбіралі грошы на ўсталяванне грубкі.У рубрыцы «Партрэт праваабаронцы» нязломны Валерый Шчукін. Грамадскі актывіст, праваабаронца і журналіст сёлета ўганараваны праваабарончаю прэміяй у намінацыі «Асоба».Дом № 109 на пр. Незалежнасці ў Менску здабыў славу «няскоранага старажыла». Ужо 10 гадоў жыхары гэтага дому супрацьстаяць гэтак званаму мансардаваму будаўніцтву.У спадара Эдуарда Баланчука на мяжы канфіскавалі валюту, нібы з-за таго, што яна падробленая. Да гэтага часу, нават пасля экспертызы, якая пацвердзіла сапраўднасць грошай, ён не можа іх вярнуць.Эксперты праграмы «Маю права» падводзяць вынікі года, які сыходзіць, і складаюць пажаданні на 2016 год.