«Выйшла на сцэну і чую: спадніца падае»! Вясёлыя артысткі з вёскі шукаюць мужоў


Як жыхары невялічкага селішча не губляюць надзеі спаткаць сваё шчасце – распавядзе праграма «Вяскоўцы».

Ніхто не хоча быць самотным, у тым ліку і сельскія жыхары, з якімі спаткаўся вядоўца праграмы «Вяскоўцы» Віктар Шукеловіч. Гераіні праграмы шчыра распавялі пра свае спадзяванні спаткаць верных спадарожнікаў на жыццёвай дарозе. Іх не цікавіць, ці тыя людзі будуць мець машыну або кватэру, бо самае галоўнае – гэта, вядома ж, чалавек.

Некаторыя з герояў праграмы пераехалі ў вёску з гораду, але зусім не шкадуюць, хоць першапачаткова і мелі пэўныя цяжкасці ў адаптацыі. Так адна з гераіняў не ведала, чым карміць свінняў. Цяпер ейны муж прапануе купіць ёй апарат, каб даіць кароў, але гаспадыня, хоць і мае нафарбаваныя пазногці, не цураецца ніякай працы.

Героі праграмы зладзілі з Віктарам вясковыя вячоркі, павесяліўшы яго сваймі песнямі, а таксама распавялі пацешныя гісторыі: як на сцэне падала спадніца ды як малады хлопец прыняў сталую кабету за дзеўчыну.

Гэта і шмат чаго іншага – у новым выданні вясковага рэаліці-шоу з Віктарам Шукеловічам.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.