Выданне №4: Эпатаж


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Яны ходзяць разам з намі ў адныя дзіцячыя садочкі і школы. І нічым, здавалася, не адрозніваюцца. Але настае момант – і яны пачынаюць вылучацца, бывае – выглядаюць як іншапланетнікі. Яны незвычайныя ў паводзінах і ў знешнасці. Нехта круціць пальцам ля скроні, хтосьці зайздросціць іхнай яркай індывідуальнасці. Тэма новага выдання «Прыват» з Валярынай Куставай – «Эпатаж».
У новай перадачы «Прыват» паэткі Валярыны Куставай – эксклюзіў: незвычайная, эпатажная госця. Нехта скажа, што гэта самая што ні на есць фрыкіня, але сама яна так не лічыць. Як і катэгарычна нязгодная з тым, што пра людзей з кідкаю знешнасцю і фрыкаў сцвярджае сістэмы псіхолаг-эксперт перадачы Ядзвіга Беразоўская.Яна вывучылася на юрыста, аднак працаваць па спецыяльнасці не стала. Затым атрымала прафесію цырульніцы, але ейнаq зброяй сталі не нажніцы. Майстар па візажы, перманентным макіяжы і манікюры з Баранавічаў – Аляўціна Фалькоўскі.Ацаніце самі, паглядзеўшы шчырую гутарку з гераіняй, і адкажыце на пытанне: ці хацелі б вы выглядаць, як Аляўціна Фалькоўскі, якую натуральна было б бачыць у разняволеным Берліне, а не ў нашых Баранавічах? Маладзенькі vуж Аліўціны, што носіць адныя з ёй ласіны, – не меншая загадка. А як на іх рэагуюць жыхары моладзевай сталіцы Беларусі, як цэняць калегі, ці збіраюцца яны пашыраць сваю незвычайную сям’ю… І ўсё гэта – у новым выданні.
Таксама гераіня праграмы – арт-куратарка і філолаг Кацярына Ліпніцкая, якая адмыслова для праграмы ажыццявіла «Прызнанне», якое здольнае натхняць і матываваць…
Якія перашкоды і пераадоленні сустракаюць на сваім шляху нашы героі? Як гэта – ажаніцца з мужчынам у ласінах, які фарбуе твар і прыцягвае ўвагі больш, чым ты і маладзейшы за цябе больш чым на 10 гадоў? Як жыць у невялікім горадзе, калі кожны твой выхад на вуліцы – гэта цэлая імпрэза? Як жыць, адмаўляючы класічныя каноны не толькі знешнасці, але і каштоўнасці традыцыйнага грамадства. Жыць насуперак усім альбо дзеля ладу з сабой, незвычайнай?Напрыканцы выдання бліц, з якога дазнаецеся, стылёвага маньяка ці душэўнага гопніка абярэ Алеўціна, якія монстры ёй бліжэй да сэрца, з кім сябе ідэнтыфікуе: з Лэдзі Гагай ці Джуліяй Ванг?
Распублічванне нашых герояў – у поўным відэавыпуску:[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZXItMUFqVXlnWGclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Вы ўбачыце – хто такая наша гераіня, бо менавіта Вы прапанавалі яе. Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна studyjapryvat@gmail.comПазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хаштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.Два разы на месяц, па серадах глядзіце на нашым канале а 21:40. Наступны выпуск – 16 сакавіка.Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.Аўтар фота – Анастасія Арол