Выбары ўжо ў нядзелю. Што гэтым разам прыдумалі ўлады?


Мазаічны апендыцыт або гнойная шызафрэнія? Якую эпідэмію прыдумаюць беларускія ўлады, каб павялічыць адсотак надомнага галасавання?

Тым часам, Гарант вырашае, што выбіраць будучы парламент наўпрост у дзеючым зручней, бо гэта не адцягвала б увагу беларусаў ад уборачнай.

З мэтай павысіць цікавасць беларусаў да выбараў урад стварае серыю рэкламных ролікаў «Пра ГЭТА».

Нішто так не дапаможа рэформам у IT-сектары як канструктыўны верш!

Праверка паказала, што да лёсавызначальнага дня галасавання гатовыя толькі буфеты.

Сатырычная праграма «Міністэрства праўды» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.