Выбары скончыліся. Хто перамог?


У Паранармальным выбарчым штабе – урачысты канцэрт, прысвечаны Дню ўсенароднага волевыяўлення!

На палітычнай сцэне – ветэран выбарчых кампаніяў, нязгасная зорка Цэнтрвыбаркаму, нязменная і непаўторная мадэмуазель Ярмошына!

Як пабудаваць дурдом у маштабах краіны?

Хто з беларускіх чыноўнікаў можа атрымаць «Оскар» за ролю ахвяры дамагання?

Якой даўжыні мусяць быць вусы, каб імі можна было выцерці хвост карове?

Чаму шлях да сэрца выбарца ляжыць праз цыроз печані?

Як атрымалася, што на выбарах перамаглі праўладныя кандыдаты, хаця вы і не думалі іх выбіраць?

Сатырычная праграма «Міністэрства праўды» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.