Вятрак з крыламі як у калібры


Агульны размах «крылаў» ветрака – больш за 3,5 метра. Па габарытах гэтая электрастанцыя саступае звычайным ветраных электрастанцыям з трыма лопасцямі, але яе параўнальна кампактныя памеры маюць шэраг пераваг.

Гэткія электрастанцыі могуць быць выкарыстаныя ў якасці крыніцы энергіі для жылых дамоў, а на аднолькавай плошчы можна ўсталяваць больш такіх генератараў, чым звычайна. Акрамя гэтага, электрастанцыя адрозніваецца меншым узроўнем шуму. Магутнасць ветрака складае 1 кВт.

Цяпер электрастанцыя праходзіць тэставанне, а яе стваральнікі маюць намер пабудаваць яшчэ адную, больш буйную, мадэль.

Кірыл Смяглікаў