Вялікая ноч у Гарлеме


Свет усцяж жыве паводле лозунгу «хлеба і відовішчаў». Пра адно з апошніх – «Вялікую ноч у Гарлеме» – Сяргей Філімонаў распавядае ў рубрыцы «Рэтра-зоркі».

Шоў «Вялікая ноч у Гарлеме» ладзіцца ўжо некалькіх дзесяцігоддзяў запар. Мноства гледачоў прыходзіць у тэатр «Апола» у Нью-Ёрку, дзе збіраюцца рэтра-знакамітасці, каб пераканацца, што ўлюбёныя артысты юнацтва жывыя, здаровыя і яшчэ здольныя выступаць.