Вы з вёскі? Вось на што даюць грошы Еўразвяз і ЗША


Мы прызвычаіліся да таго, што беларуская вёска – гэта малыя заробкі, часта – п’янства, маладыя людзі імкнуцца любым чынам «зачапіцца» за горад і застацца там. Але ёсць і іншыя прыклады.

Скажам Альшаны на Палессі. Ці вось – Камарова на Мядзельшчыне. Сёння тут адчыняюцца бізнес-праекты, якія ствараюць працоўныя месцы нават для жыхароў суседніх вёсак. Менавіта тут, у Камарове, быў створаны «Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва», які дапамагае вяскоўцам запусціць свой стартап.

Трусіная ферма без антыбіётыкаў

Напрыклад, Аляксандр Гатоўка плануе адчыніць трусіную ферму, каб прадукаваць экалагічна чыстае мяса, без антыбіётыкаў. Але каб мара стала рэальнасцю, яму патрэбная ўласная лінія вытворчасці камбікорму.

Аляксандр падрыхтаваў бізнес-план і збіраецца ўдзельнічаць у стартап-уікэндзе, на якім разыграюць гранты для малога сельскага бізнесу. Бізнес малы, а гранты даволі вялікія: каля $ 10 тыс.

«Школа сельскага бізнесу» працуе ў Камарове ў межах праекту «Развіццё сельскіх тэрыторыяў у Рэспубліцы Беларусь: падвышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння бізнес-інкубатараў», на які даюць грошы Еўразвяз і амбасада ЗША ў Менску. Аляксандр едзе ў Камарова, поўны надзеі, што журы станоўча ацэніць ягоны праект.

Аляксандр Гатоўка, уласнік фермы трусоў. Фота belsat.eu

«Мы хочам укараніць у нашым Камарове сусветныя стандарты жыцця»

Усёй гэтай дзейнасці ў Камарове не адбылося б без людзей, якія не пабаяліся ўзяць на сябе адказнасць і пачаць змяняць жыццё вакол сябе да лепшага. Адзін з гэтых людзей – Эдуард Вайцяховіч, ініцыятар стварэння «Цэнтру развіцця сельскага прадпрымальніцтва «Камарова».

Прыехаўшы ў гэтую вёску 30 год назад, ён разам са сваёй сям’ёй паспрыяў таму, што Камарова стала ўзорам для тых, хто хоча ўбачыць беларускую вёску заможнай.

Як гэта атрымалася і з якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца ініцыятыўным людзям?

Поўнае выданне праграмы «Людскія справы» аб праблемах і поспехах беларускай вёскі:

«Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» , а таксама онлайн на нашай старонцы.

Пішыце нам у Facebook, Vk ды Одноклассники. Будзьце разам з намі ў суполках у Instagram ды Telegram.