Вы ўпэўненыя, што заплацілі ўсе падаткі? Ёсць змены


Сплаціць падаткі і не звар’яцець

У Беларусі няма адзінага дакумента, які б рэгуляваў падаткаабкладанне ІП. Калі вы хочаце сплаціць дзяржаве падаткі – то і разбірацца з імі павінныя самі. А калі не разберацеся – заплаціце штраф. Праўда, можна звярнуцца ў адмысловыя бухгалтарскія фірмы. Кошты іх паслугаў складаюцца з розных паказнікаў і залежаць ад аб’ёму працы. У сярэднім кансультацыя ў адным пытанні каштуе $ 20, а квартальны баланс за вас зробяць за 50. Гадавыя працы прадаюць пакетамі, кошт якіх пачынаецца ад $ 100.Як самому падаць падатковую дэкларацыю і не атрымаць пры гэтым дадатковых праблемаў; калі варта звяртацца да прафесійных бухгалтараў, а калі без іх можна абысціся; каму задаваць пытанні пра айчынныя падаткі – глядзіце ў рубрыцы «Свая кішэня».

Як беларускія падлеткі робяць уласны бізнес

Антон Лабада вучыцца ў дзявятым класе, але хлопец ужо прыдумаў і распрацоўвае праект уласнага бізнесу: вусцілкі з падагрэвам, у якіх будуць выкарыстоўвацца інфрачырвоныя стветадыёды. Сталыя бізнесоўцы ўжо звярнулі ўвагу на праект Антона і гатовыя ўкласціся ў ідэю, як толькі будзе створаны рэальны прататып.Ва ўсім свеце бізнэс падлеткаў даўно не навіна, але на Беларусі ўласную справу можна распачаць толькі пасля 18 гадоў. Але з дапамогаю поўнагадовага прадстаўніка хлопец або дзяўчына могуць зарэгістраваць ІП, адкрыць рахунак у банку і запатэнтаваць сваё вынаходніцтва ў патэнтным бюро.Як і дзе беларускія падлеткі вучацца ладзіць бізнес, ці могуць дзеці зарабляць больш за бацькоў і дзе падлеткі самыя эканамічна падкаваныя – распавядаем у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Што рабіць у крызіс з беларускімі рублямі

Калі беларускі рубель чарговы раз пачынае абвальвацца, карысна паспець набыць на яго нешта заўважнае – мэблю ці тэхніку, напрыклад. Але здараецца, што ў моманты народнага «хапуна» прадаўцы пачынаюць завышаць кошты – хоць гэта і незаконна.Толькі за першы месяц гэтага году беларускі рубель абваліўся на 12 %. Адначасова з рознаю хуткасцю даражэюць долар, еўра і расейскі рубель. І, як сцвярджаюць эканамісты, гэта доўгатэрміновы трэнд, бо праблемы ў беларускай эканоміцы застаюцца нязменнымі.Як захоўваць уласныя зберажэнні, ці варта рабіць уклады ў беларускіх рублях, як дамагчыся ад прадаўцоў адэкватных коштаў у моманты дэвальвацыі і калі варта бегчы ў краму па тэхніку – распавядаем у рубрыцы «Барані свае».