Мова Нанова Вучымся гукаць вясну, як сапраўдныя беларусы!


Дзе звычайна гукалі вясну беларусы? Якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі падчас гэтага веснавога свята? Як сёння ўжываюцца побач язычніцкія абрады гукання вясны з хрысціянскімі традыцыямі? Ці можа прыжыцца гэтае свята ў горадзе?

Пашукаць адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка прыехалі ў Вязынку на свята гукання вясны. А іх праваднікамі ў гэтай народнай традыцыі сталі старшыня Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Ганна Сілівончык і сябра рады таварыства Марыя Лук’янава.

Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны, якое суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму веснавому сонцу і праганяюць зіму.

Саракі́ – свята, якое адзначаецца 22 сакавіка, калі, паводле меркаванняў, вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаюцца 40 выраяў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў.

Дабравешчанне / Благавешчанне – лічылася святам прылёту бусла, ластаўкі. Пазней да яго была прымеркавана евангельская падзея і прысвечанае ёй хрысціянскае свята – абвяшчэнне архангелам Гаўрыілам Дзеве Марыі пра будучае нараджэнне Ісуса Хрыста.

Свята – рус. праздник

Гукаць – рус. звать; перагукацца – рус. перекликаться

Абрадавае дзеянне – рус. обрядовое действие

Паганства = язычніцтва

Старажытны – рус. древний

Спяваць = пець

Танчыць = танцаваць

Карагод – рус. хоровод

Кола = круг

Гульня – рус. игра

Гушкацца на арэлях – рус. качаться на качелях

Птушка – рус. птица

Жавароначак – рус. жаворонок

Разынкі – рус. изюм

Абрус – рус. скатерть

Супольнасць – рус. сообщество

Вясковы жыхар – рус. деревенский житель

Продак – рус. предок

Ладзіць = арганізоўваць

Яднанне – рус. объединение

Спалучацца – рус. сочетаться

Назіраць – рус. наблюдать

Пагорак – рус. пригорок

Могілкі – рус. кладбище

Глядзі таксама
Каментары