Восьмы сезон «Гульні тронаў» будзе апошнім


Гэты тыдзень небагаты на цікавыя кінапрэмʼеры. Але ўсе добра ведаюць надзвычай папулярны тэлесерыял «Гульня тронаў». Лёс яго нейкі такі нявызначаны, аўтар не піша раманаў-працягаў… А ці зробяць прадзюсары што-небудзь яшчэ – таксама пытанне… Кажуць, што ўлетку будзе скарочаны сёмы сезон… Затое кампазітар з гэтага фільму не спіць! Ён зарганізаваў вялікае канцэртавае шоу пад назвай «Гульня тронаў» ды паехаў з ім гастраляваць па свеце.

Прэмʼера гэтага шоу з назвай «Гульня тронаў: жывы канцэртавы досвед» адбудзецца сёння, 15 лютага ў горадзе Канзас-сіці. Зараз мы бачым здымкі на генеральнай рэпетыцыі.

«Канечне, шмат пытанняў пра сёмы сезон, які выйдзе напачатак лета і будзе складацца з сямі серыяў. Небяспека з Пoўначы захопіць там усё. Сезон цалкам будзе непадобным да папярэдніх», – распавядае актор Ліям Канінгем.

А тэлеканал НВО троху расчараваў фанаў, бо нядаўна яны абвесцілі: восьмы сезон «Гульні тронаў» будзе ўжо апошнім. Аўтар, здаецца, не хоча, каб ягоны сюжэт ператварыўся ў бясконцую тэлевізійную плынь.

У апошні дзень здымкаў серыялу шмат хто хацеў забраць дахаты часткі дэкарацыяў, якіясь рэчы. Але потым высветлілася, што працяг усё ж такі будзе. А такое вялікае шоу – гэта добры і досыць нечаканы падарунак аматарам.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu