Вось гэта шоу! Менскія шэф-кухары гатуюць мазгі і даюць іх пакаштаваць


Гэтым разам у шоу «Я не буду гэтага есці!» мы будзем гатаваць мазгі.

Паўдзельнічаць у праграме мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Гераіня гэтага выдання – рэжысёрка Аляксандра Бутар. Гэта яна зняла «Белыя росы. Вяртанне» (2014) і «Салодкае развітанне Веры» (2015).

Мала хто не зморшчыцца, пачуўшы, які прадукт не любіць наша гераіня:

«Самае страшнае – гэта былі мазгі, – узгадвае дзяцінства Аляксандра. – Чамусьці мае бацькі – ну, гэта быў Савецкі Саюз, можа быў дэфіцыт, я не ведаю – гэтак цешыліся, калі прывезлі дадому мазгі… Гэта быў кашмар, калі яны іх пасмажылі і трэба было гэта есці».

Пераднашымі шэф-кухарамі Вольгай Прыгаравай і Аляксандрам Чыкілеўскім – насамрэч няпростая задача: прыгатаваць мазгі так, каб госці яны спадабаліся. За галоўным прадуктам гэтага выдання нашы дарагія вядоўцы накіраваліся на любімы менчукамі Камароўскі рынак.

Вольга падсмажыць мазгі ў кляры і падасць з журавінавым соусам і запечанаю бульбай. А вось што задумаў Аляксандр: «разумная» гародніна з курынымі трыбухамі, тушанымі ў вустрычным соусе з вяршкамі.

Аляксандра Бутар з дачкой Лізай і мужам Аляксандрам. Фота Таццяны Петрушэнка

Чыю страву абярэ наша гераіня? Глядзіце 15-ю серыю шоу «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

ІА, belsat.eu