Вось гэта бізнес! Беларус разводзіць насякомых на продаж


Сяргей Макараў разводзіць на продаж цвыркуноў.

Бізнес не самы распаўсюджаны, таму вучыцца яму давялося самастойна: распрацоўваць дакументы, дамагацца рэгістрацыі такога віду прадпрымальніцкае дзейнасці, і на кожным этапе плаціць уласныя грошы.

Незапланаваныя выдаткі ды цяжкасці зацягваюць старт праекту і рушаць бізнес-планы. Як навучыцца бізнесу на чужых памылках – распавядаем у праграме «Асабісты капітал».