Volvo пачало тэставанне робатаў, якія збіраюць смецце


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTFFGOHNSQVpvaFklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Шведскі аўтавытворца «Volvo» пачаў тэсты рабатызаваных смеццезборнікаў. Новы праект прадугледжвае выкарыстанне самаходных робатаў, якія выяўляюць смеццевыя кантэйнеры на зададзенай тэрыторыі, перамяшчаюць іх да смеццявоза, выкідваюць смецце і вяртаюцца назад.Сістэма працуе наступным чынам: смеццявоз спыняецца недалёка ад кантэйнераў, кіроўца націскае на адмысловую кнопку, а ў паветра ўзнімаецца беспілотнік, які скануе мясцовасць на наяўнасць смеццевых бакаў і адпраўляе іх каардынаты робату на колах, а той па чарзе збірае ўсе бакі, выяўленыя ў акрузе. Кампаніі «Volvo» і яе партнёрам спатрэбілася 4 месяцы на стварэнне працоўнага прататыпу. Пра далейшы лёс праекту нічога не паведамляецца.КС, belsat.eu