Агляд падзеяў культуры Вольны мікрафон для паэтаў: пачытаць публічна свае вершы можа кожны


https://www.youtube.com/watch?v=Op07m6j7wXY

Свае пяць хвілінаў славы і порцыю крытыкі тут мае атрымаць кожны, хто піша вершы. Вольная пляцоўка для паэтаў «Open Poetry Minsk» распачала новы сезон сустрэчаў у бары «Beer&Wine».

Са сцэны ў прыцемках бару гучыць вельмі розная паэзія: тут кволыя пачаткоўцы і невядомыя таленты, вершы з брутальным гумарам і тонкая лірыка. Абмежаванняў няма (ну, апроч зусім непрымальных тэкстаў), трэба толькі загадзя запісацца. Зрабіць гэта можна ўжо з наступнага разу. На першую ж імпрэзу паклікалі «залаты» склад аўтараў суполкі, сярод якіх Каця Пытлева, Алесь Плотка, Дар’я Бялькевіч. Алесь Плотка фарматам задаволены: «Мне ў бібліятэках крыху сумнавата выступаць. А тут – свабода, рок-н-рол».

Вольны мікрафон не толькі для паэтаў, але і для слухачоў, якія даюць шчырыя ацэнкі пачутаму, зазначае арганізатар Канстанцін Сцепанец: «Бываюць абсалютна розныя сітуацыі, бываюць і мацюкі, і ўсё на свеце. Боек пакуль, дзякуй богу, не было. Гэта самае галоўнае».

А паэтка Каця Пытлева прыслухоўваецца да крытыкі: «Гэта важна – паслухаць крытыку, няхай і неканструктыўную, эмацыйную, яна тут усялякая. Часам бывае і вельмі талковая».

Гэта, вядома ж, не адзіная пляцоўка, дзе аўтар можа агучыць свой твор: ёсць таксама клуб «Графа» ў галерэі «Тут.бай» або паэтычны конкурс «Рухавік» – але арганізатары «Open Poetry Minsk» шукаюць свой фармат. Напрыклад, запрашаць музыкаў, якія адначасова і паэты. У такім амплуа выступіў Воўка Плюмбум, лідар берасцейскага праекту «Nabr». А на наступную сустрэчу, якая адбудзецца 21 верасня, з Магілёва прыедзе Цімафей Яравікоў, саліст гурта «Сердце дурака».

ІНШЫЯ ТЭМЫ:
Сёння – Дзень беларускае вайсковае славы.
Фатаграфія вялікая, як музыка, на выставе Юрыя Васільева.
«Leibonik»: яны сышлі, каб вярнуцца.

Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары