Вольга Севярынец пра мужа, сына і простую рэч, якой можам выратаваць Курапаты


За абарону Курапатаў ён ужо адбыў за кратамі два месяцы. Ды так і не пабачыў, як ягоны сын навучыўся хадзіць. А ўжо 18 красавіка Паўла Севярынца, які адбывае 15-содневы арышт, чакае чарговы суд. Як жыве ягоная сям’я ў гэтыя дні, размаўляем з жонкаю палітыка Вольгаю Севярынец.

Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца: «Першая думка, калі яны сталі ставіць плот і вырвалі крыжы, я думаю: ну, зараз паставяць глухі плот і можна ізноў ворагаў народу расстрэльваць. Вельмі спадзяюся, што гэта імгненны, часовы выбрык вядомага чалавека, галоўнага ў краіне. Спадзяюся, што з Курапатамі ўсё будзе добра, што гэта тое месца, якое Госпад беражэ. Як кажа Зміцер Дашкевіч: кроў гэтых людзей крычыць да Бога, бо пакаяння ў Курапатах так і не адбылося. Думаю, тэма Курапатаў будзе ўзнікаць, пакуль пра іх не даведаюцца ўсе беларусы. Бо зараз, мне здаецца, яшчэ недастаткова людзей ведае пра Курапаты.

Усё залежыць ад нас, ад кожнага беларуса, каторы ведае пра Курапаты, і катораму баляць Курапаты. Самая простая рэч – распавесці пра Курапаты суседу ці сябру. Напісаць у Фэйсбуку. Зараз актывісты запусцілі акцыю – напісаць пра Курапаты хаця б мінімальную інфармацыю. Можна зрабіць гэта сваёй творчасцю. Чула, што зараз рыхтуецца мульцік, каб яшчэ больш людзей даведвалася. Каб Курапаты сталі балець не толькі грамадскім актывістам, але і простым людзям…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu