Вольга Кавалькова: Выбары скончацца нашаю перамогай


Праграма «Выбары. ProContra» знаёміць гледачоў з прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы. Сённяшняя госця – Вольга Кавалькова.

«Лукашэнка больш слабы. Гэта адчуваецца ў маіх гутарках з людзьмі, ды на пікетах таксама. Людзі ўсё менш і менш яго падтрымліваюць з-за безадказнай палітыкі. І тут таксама паўплывала сітуацыя з каронавірусам. Такія бяздзейнасць і безадказнасць, якія ён выявіў, і, вы ведаеце, не выказаў ні разу ніякіх спачуванняў сваякам [тых, хто загінуў. – Заўв. рэд.]. Вось гэтая хлусня ўся. Людзі цяпер не давяраюць яшчэ больш», – выказалася Вольга Кавалькова.

* Усім прэтэндэнтам у кандыдаты былі створаныя аднолькавыя ўмовы для выказвання ў межах 25 хвілінаў праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Выбары. ProContra» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Выбары ProContra» выходзіць на «Белсаце» ад 1 да 10 чэрвеня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Іншыя размовы з прэтэндэнтамі глядзіце ТУТ.