Вольга Карач: Лукашэнка чакае радыкалізацыі пратэстаў

Вучыцца на ўласных памылках і не баяцца радыкалізацыі пратэстаў. Да гэтага заклікае госця «Размовы» Віталя Цыганкова блогерка, кіраўніца грамадскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.

Хваля народнага пратэсту разлілася па дварах. Госця студыі «Размовы» Вольга Карач упэўненая, што ўвесну трэба чакаць новай хвалі куды больш радыкальных выступленняў. Ці варта гэтага баяцца?

«Лукашэнка чакае радыкалізацыі. І гэта зразумела. Ён заўсёды кажа пра вайну, пра вострую вайну. Зразумела, што ў выпадку, калі радыкалізацыя адбудзецца, то, ведаеце, тое, што для нас радыкалізацыя, для Захаду ўсё роўна мірны пратэст. Таму часам заходнія палітыкі здзіўляюцца і кажуць: «Мы такога, як у Беларусі, не бачылі з часоў Гандзі». Калі казаць пра мірны пратэст, то нам ёсць яшчэ куды рабіцца больш радыкальнымі ў гэтым мірным пратэсце. І мы ўсё роўна будзем мірным пратэстам», – выказалася госця праграмы.

Пры гэтым Вольга Карач зазначыла, што нежаданне працаваць над памылкамі, якія дапускала і «старая» і «новая» апазіцыя, можа вельмі дорага каштаваць.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Facebook Вольгі Карач, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Чаму Пуцін не можа дапусціць сыходу Лукашэнкі?

Ці будзе гандаль палітвязнямі?

Тры варыянты будучыні для Лукашэнкі

Ці баіцца Лукашэнка кампраматаў?

Андрусь Такінданг: Я ўжо святкую перамогу

Ці падтрымае Расея Лукашэнку ў 2021?

Бізнесоўца Ксенія Фёдарава: Будзе вялікі адсотак банкруцтваў

Чаму добра, што рэвалюцыя пакуль не перамагла? Вынікі года ад Калінкінай, Мацкевіча і Цыганкова