Вольга Гаўрылік – адзіны ў Беларусі мядовы самэлье


У аграгарадку Парэчча недалёка ад Гарадзенскай пушчы Вольга Гаўрылік арганізавала сямейны бізнес па вытворчасці мёду і прадуктаў з яго – «Мядовы шлях». Мы распытаем як яна вырашыла заняцца гэтай справай і наведаем пасеку, дзе паназіраем за працай пчол і людзей. З рэпартажа мы таксама даведаемся пра асаблівасці тэхналогіі прамысловай вытворчасці мёду.

Вольга скончыла адмысловыя курсы ў Італіі, і цяпер яна адзіны ў Беларусі мядовы самэлье. Яна асвоіла сэнсарны аналіз мёду – і дасць некалькі практычных парадаў, як адрозніць сапраўдны мёд ад падробкі. Наш мядовы шлях працягнецца ў Музеі архітэктуры і побыту, які месціцца ў вёсцы Азярцо непадалёк ад Менску. Тут працуе выстава «Пчалярства на Беларусі», і старажытныя артэфакты бортнікаў ажываюць у гісторыях Аляксея Друпава.