Вольга Чайчыц: «Замест таго, каб знішчаць несправядлівасць, міліцыянты закрываюць раты незалежным журналістам»


Яны даюць людзям слова, каб іншыя даведаліся праўду. Яны прыязджаюць у любую кропку нашае краіны, каб паказаць, што насамрэч там адбываецца. Гэтак было і з Аляксеем Шчадровым, вядомым як брат Луіджы, пра якога нашыя калегі зрабілі сюжэт – мужчына жыве ў Шчучынскім раёне, дзе ўтрымлівае прытулак для бяздомных людзей. Уладам сюжэт не спадабаўся – і таму сёння над журналістамі Вольгай Чайчыц і Андрусём Козелам адбыўся суд. Журналісты на яго не пайшлі, затое прыйшлі ў Студыю «Белсату».

Вольга Чайчыц, журналістка «Белсату»:

«Суд скончыўся традыцыйна. Нам далі па 40 базавых, вялікія штрафы. Але прыкра тое, што ў гэтай сітуацыі міліцыянты мусілі разбірацца з тым, што Аляксея Шчадрова збілі ў міліцыі, прымусілі даць непраўдзівыя паказанні, але распачалі справу не для таго, каб высветліць, як усё гэта адбылося і пакараць міліцыянтаў, а пакаралі нас. За тое, што мы зрабілі гэтую справу гучнай. Ніякіх разбіральніцтваў па тым, што збівалі Аляксея Шчадрова, так і не было. Ужо, відаць, і не будзе. І, канешне, вельмі крыўдна, што замест таго, каб знішчаць у Беларусі гэтую несправядлівасць, міліцыянты проста закрываюць раты незалежным журналістам. […]

На сёння толькі ў незалежнай журналістыцы я бачу нейкае выратаванне для Беларусі. Таму што нейкай іншай сілы, яка нешта можа змяняць, у Беларусі проста няма, яна вынішчаная. Апошняе, што засталося, гэта незалежныя журналісты, і таму менавіта нас так і ціснуць зараз…»

Уся размова – у сюжэце.

belsat.eu