Гарачы каментар Вольга Чайчыц: Прыгразілі сілаю прывесці ў суд і асудзіць


Адразу чатыры суды над «белсатаўцамі» мелі адбыцца сёння. Адбылося два – над нашымі калегамі Аляксандрам Баразенкам і Ганнай Аземшай. Якія выракі – невядома, бо Аземша і Баразенка ў суд не з’явіліся, працэс адбыўся завочна, а праз тэлефон вынікі разгляду чарговай справы над імі працаўнікі суду гаварыць адмовіліся: маўляў, дашлем поштаю!
Працэс яшчэ над двума нашымі калегамі – Андрусём Козелам і Вольгаю Чайчыц – адклалі. Дакладнай даты новага паседжання няма, затое журналістаў папярэдзілі, што ў выпадку нез’яўлення ў суд, іх туды даставяць прымусова.
Вольга Чайчыц распавядае, што нават калі прадукт рабілі не яны, на іх хацелі навесіць артыкул.
«Увогуле не бачу сэнсу ездзіць на суды, бо ніякія нашыя аргументы ніколі ніхто не слухае. Да таго ж яны прызначылі паседжанне на час, калі ў Андруся Дзень народзінаў. Калі мы не паехалі і тэлефанавалі даведацца пра вынікі, на нас пачалі крычаць, што мы «праз нейкае свята» не хацелі прыехаць. Сказалі, што наступным разам прывядуць нас сілай і асудзяць».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары