Вольга Чайчыц атрымала прэмію імя Віктара Івашкевіча

Сайт Charter97.org аб’явіў пераможцу Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.

Цягам аднаго года – сотні адміністратыўных справаў супраць журналістаў за выкананне імі сваіх прафесійных абавязкаў. Пад наймацнейшым націскам застаюцца карэспандэнты, якія супрацоўнічаюць з нашым тэлеканалам. Некаторыя позвы ў суд атрымліваюць ледзь не за кожны матэрыял. Сем судоў летась мела Вольга Чайчыц. Сёлета яна сталася лаўрэаткай прэміі імя Віктара Івашкевіча, у намінацыі «за адстойванне прынцыпаў свабоды слова».

Пра тое, у якіх умовах працуе журналістка і што для яе значыць гэтая прэмія, Вольга Чайчыц расказала ў праграме «Гарачы каментар».

Намінацыя была нечаканай. Я нават спачатку не паверыла, думала, што гэта нейкі жарт. Хоць гэта не тое, дзеля чаго мы працуем, але вельмі прыемна, калі нашую працу адзначаюць не толькі міліцыянты і суддзі.

Да складаных умоваў мы прывыкаем, але яны ўвесь час пагаршаюцца. Мы паведамляем у прэсе толькі пра тое, што нас асудзілі. А нам літаральна кожны дзень тэлефануюць міліцыянты. А бывае, што і некалькі разоў на дзень з розных участкаў.

Але мы і атрымліваем моцнае падтрыманне ад нашых гледачоў і проста незнаёмых людзей. Героі нашых сюжэтаў пішуць і пытаюцца, чым могуць дапамагчы. У сітуацыі з Андрусём Козелам я адчула падтрыманне не толькі ад калегаў, якія адразу прыехалі пад участак, але і ад усіх СМІ, усіх журналістаў. Зараз складаем скаргу на міліціянта-прапаршчыка, які збіваў Андруся. Думаю, што яму ўжо нават яго калегі патлумачылі, што ён памыляўся.

Больш глядзіце ў відэа.

 

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела