Волчак: Міліцыя – крымінальная структура


Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч атрымае больш грошай пры ўмове скарачэнняў і ашчаджэння сродкаў. Магчымыя звальненні міліцыянтаў у эфіры «Белсату» каментуе праваабаронца Алег Волчак.

Мяркую, эканоміка вымушае ісці на скарачэнне такога вялікага штату супрацоўнікаў МУС. Паводле маіх звестак, плануецца скарачэнне ад 20 да 30 %.

Смела можна скарачаць напалову штат МУС і прыбіраць абласныя ўпраўленні – нічога ад гэтага МУС не страціць. Уся нагрузка кладзецца на раённыя аддзелы, дзе працуюць «апера», патрульна-паставая служба і іншыя. Але каго яны будуць звальняць у першую чаргу – я ня ведаю. Вядома, упраўленцы, каб застацца, будуць біцца да канца.

Міліцыянты ў Беларусі маюць нізкі рэйтынг даверу з боку грамадзянаў: яны то страляюць, то ездзяць пʼянымі за стырном, то крадуць, то гандлююць наркотыкамі – складваецца ўражанне, што гэта, хутчэй, крымінальная структура, а не праваахоўная.

Поўную размову Сяргея Падсасоннага з Алегам Волчакам глядзіце ў «Гарачым каментары»