«Вочы на лоб лезуць ад гэтага смуроду». Людзі змагаюцца з ачышчальнаю станцыяй


Куды дзяваюцца каналізацыйныя сцёкі двухмільённага Менску? Іх звозяць у 17 сажалак непадалёк сталіцы.

Жыхары навакольных вёсках даўно скардзяцца на смурод адстойнікаў. 3600 грамадзянаў падпісалі калектыўны зварот да менскіх уладаў. Людзей цікавіць, як мадэрнізуюць ачышчальную станцыю. Але мадэрнізацыя – толькі ў планах, затое запускаецца васямнаццаты стаў – самы вялікі. Да таго ж, Менскі райвыканкам вылучыў зямлю для адкідаў гарбарнага заводу.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Гараджане – пра якасць паветра
  • Былы працаўнік Менскага заводу шасцерняў дамагаецца кампенсацыі
  • Чарговы выпадак жорсткага абыходжання з жывёлаю
  • Дворніка з Бабруйску, які дамогся вяртання прэміі, звольнілі

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.