Вівіен Ўэстўуд і Стэла МакКартні задаюць тон


Пабываем зараз на двух яскравых імпрэзах – першай – ад дачкі сэра Пола – Стэлы МaкКартні. І другой – ад бабулі, стваральніцы брытанскага панку, Вівіен Ўэстўуд. Гэта акурат тыя шоу, якія дапамагаюць зразумець: а што адбываецца на фэшн-памостах, увогуле?

З аднаго боку, можна разважаць пра крызіс ідэй на фэшн-памостах. З іншага, там дамінуе эклектыка. І, што ні кажы, даўно вядомыя брэнды выдзяляюцца нечым яскравым, хоць і не вельмі арыгінальным.

МакКартні прапануе флэшбэк 80-х, яскравыя колеры, характэрныя для дызайнеркі формы, згадвае юнацтва і, можа, спрабуе ўсміхнуцца.

«Чароўныя казкі – вось што мае непасрэднае дачыненне да гэтай маёй калекцыі. Магчыма, казкі братоў Грым, нават, Арабскія казкі. Любыя, якія вы ведаеце. Пашырайце сваё ўяўленне!», – кажа Вівіен Ўэстўуд.

Падрабязнасці – у гэтым відэа.