Віну за правал у эканоміцы Лукашэнка пераложыць на Румаса


Аляксандр Лукашэнка правёў адмысловую нараду ў эканамічных пытаннях. А напярэдадні на прэм’ер-міністра краіны Сяргея Румаса ўсклалі персанальную адказнасць за эканамічны рост. Ці дасць рады кіраўнік ураду, ды чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Размаўляем з эканамістам Яраславам Раманчуком.

«Лукашэнка казаў, што ў гэтым годзе рост ВУП павінен быць 4 адсоткі, а на самой справе за 4 месяцы 1,4. Пры чым асноўны паказчык, на які ён зарыентаваў Румаса, гэта рост экспарту паслугаў, які скараціўся на 1,9 адсоткаў, і тавараў, што скараціўся ўвогуле на 3,2 адсоткі. Пры тым, што ён згодна з планам ураду, павінен вырасці на 5,5 адсоткаў. […]

Калі ў кантэксце таго, што ў нас робіцца з нафтай, нафтапрадуктамі, канкурэнтаздольнасці тавараў, план, які давёў Лукашэнка да Румаса, – невыканальны. Нагадаю, што МВФ і Сусветны банк – усе кажуць, што ўзрост ВУП будзе не большы за 2 адсоткі. Так што па сутнасці гэта чорная метка для Румаса, якую пастаў Лукашэнка, спадзеючыся, што ўсё зваліць на яго, калі план пятай пяцігодкі, які ўжо завалены, будзе завалены…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Мы спыталі жыхароў Віцебску, ці на іхную думку, 25-ці гадоў адзінаасобнага кіравання краінаю дастаткова, каб паставіць эканоміку на ногі? Ці трэба патрываць яшчэ?

belsat.eu

Калаж з фота: REUTERS, Gleb Garanich / Ilya Pitalev, TASS / Forum