Вінцук Вячорка: Лукашэнка ўжывае беларускую мову як мову нянавісці


Аляксандр Лукашэнка задэклараваў, што падчас перапісу ў якасці роднай мовы пазначыў беларускую. З намі на сувязі Вінцук Вячорка, спытаем мовазнаўцу, ці гэта добрая навіна.

– Гэта не першы раз, калі кіраўнік Беларусі адказвае такім чынам у перапісе, па-мойму, мінулым разам ён называў дзве, што тады дазвалялася. Але якраз у папярэднім перапісе мы назіралі жахлівы, беспрэцэдэнтны для еўрапейскіх моўных сітуацыяў абвал колькасці тых, хто назваў беларускую мову роднай. На 20 адсоткаў для ўсяго насельніцтва, на 25 для этнічных беларусаў, – гаворыць мовазнаўца Вінцук Вячорка.

– Адкуль гэтыя лічбы, да якіх варта з непакоем прыгледзецца?

– Многія цяпер разважаюць, у якой ступені вынікі перапісу могуць быць зманіпуляваныя і сфальсіфікаваныя, зрэшты як і ўсялякая іншая статыстычная і сацыялагічная інфармацыя, падкантрольная дзяржаве. Таму нічога дзіўнага, што ёсць сумневы і ў канцавых адсотках, якія будуць на выхадзе і будуць фармаваць нейкім чынам настрой грамадства стасоўна таго, яка ж роля ў ім, у нашым грамадстве, беларускай мовы. […]

Мова ў Беларусі пад пагрозаю знікнення, сам кіраўнік дзяржавы вельмі рэдка ёю карыстаецца, хаця пазначае, што яна родная. Уладзімір Макей апранаецца ў вышыванку, гаворыць пра нацыянальныя вартасці, але мы бачым, што гэта не супадае з дзеяннямі. У такім выпадку, для каго і навошта гэтая гульня?

– Кіраўнік дзяржавы не проста рэдка ўжывае беларускую мову, але калі яе ўжывае, то перадусім у якасці мовы нянавісці. Беларускамоўныя апрыёры нясуць раздражненне для цяперашняй улады…

Працяг размовы у сюжэце.

Таксама мы запыталі жыхароў Менску, як яны ацэньваюць сённяшні стан беларускай мовы.

Сяргей Падсасонны belsat.eu