Вінаватых у гібелі Коржыча пакаралі, але ці тых, хто сапраўды заслогоўвае кару?


6 і 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем вайсковых чыноў атрымалі камандзір роты і прапаршчык з часткі ў Печах Павал Сукавенка і Артур Вірбал адпаведна. Менскі абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі ва злоўжыванні ўладаю, перавышэнні або бяздзейнасці ўлады.

Інакш кажучы, камандзіра роты і прапаршчыка пакаралі за «дзедаўшчыну» у частцы. Той самай, дзе загінуў жаўнер Аляксандр Коржыч. Справа была ўсчатая пасля таго, як Коржыча знайшлі павешаным, аднак афіцыйна са смерцю жаўнера не звязаная. Між тым менавіта атмасфера, якая панавала ў Печах, і прывяла да трагедыі. Паралельна адбываецца працэс і ўласна па справе смерці Аляксандра Коржыча, за якой «Белсат» сочыць ад самага пачатку.

У «Гарачым каментары» акалічнасці справы каментуюць Аляксандр Федаровіч, следчы журналіст «Белгазеты», а таксама Аляксандр Галіеў, адвакат Павал Сукавенка. Пра сітуацыю з раследаваннем і выракам суда вінаватым з вядоўцам ў студыі разважае Ігар Ільяш, журналіст «Белсату».

Выснова, якая узнікае пасля суда – недавер. Шмат пытанняў надалей застаюцца без адказу, – кажа Ігар Ільяш. – Бадай галоўным з іх – чаму пакаралі не кіраўніцтва часткі, не высокіх афіцэраў, а толькі камандзіра і прапаршчыка.

Падрабязней у відэа.

На фота Аляксандр Коржыч (ВК)