Віктар Федаровіч: Гучную справу карупцыянераў можна адкапаць у любой сферы


Вынікі папярэдняга судовага паседжання па «справе медыкаў», якое прайшло сёння ў Менскім гарадскім судзе, Віталь Бабін абмяркоўвае з журналістам Віктарам Федаровічам.

Госць «Гарачага каментару» згодны з тым, што ў Беларусі вядуць барацьбу не з карупцыяй, а з карупцыянерамі.

«Неўзабаве беспракаміснай і «жэстачайшэй» барацьбе з карупцыяй споўніцца 25 гадоў – па ідэі, яе не павінна быць», – кажа Віктар Федаровіч.

На думку нашага суразмоўцы, беларускія праваахоўнікі заточаныя на пошукі карупцыі: яе шукаюць паўсюль – і паўсюль могуць знайсці.

«Якую сферу ні капні – заўсёды якую-небудзь гучную справу адкапаешь», – упэўнены госць праграмы.

  • У Менскім гарадскім судзе 4 студзеня прайшло папярэдняе судовае паседжанне ў крымінальнай справе ў дачыненні да намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага і галоўнага доктара 12-й гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Уладзіміра Краўчонка. На паседжанні прысутнічаў толькі Краўчонак, бо раней ён заключыў дасудовае пагадненне.
  • Медыкаў вінавацяць у атрыманні хабараў у буйных памерах неаднаразова ў складзе групы асобаў (ч. 3. арт. 430 Крымінальнага кодэксу). Падсудным пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.