Ветслужбы замоўчваюць чарговую свіную чуму

Да прэтэнзіяў Рассяльгаснагляду да якасці і паходжання малочнай і мясной прадукцыі дадалася яшчэ адна. Міністр сельскай гаспадаркі РФ Аляксандр Ткачоў, які літаральна на днях гаварыў пра хуткую поўную адмову яго краіны ад беларускай «малочкі», цяпер заявіў, што ў гатовай мясной прадукцыі Гомельскага мясакамбіната выяўлены вірус афрыканскай чумы свінняў.

У выніку, ад сёння Рассельгаснагляд забараніў увоз з Беларусі і жывых свінняў, і гатовай прадукцыі ды субпрадукцыі свінагадоўлі.

Іна Гармель, шэф-рэдактарка парталу «Agrolive.by», кажа, што беларускія спецслужбы замоўчваюць чарговую свіную чуму.

«Магла сапраўды гэта свініна з гэтым геномам, таму што пасля быў кантроль ветэрынарны, а служба гэта часам працуе не па свайму профілю. Яна больш стараецца нейкую інфармацыю прыхаваць, чым разабрацца, што робіцца ў гаспадарцы. Слабы кантроль мог прывесці да таго, што заражанае мяса трапіла на перапрацоўку».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу