Velcom хоча зарабляць на... сонечнай энергіі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWXgweFFUNTFhWDAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Дыверсіфікацыя бізнесу звязана, верагодна і з сітуацыяй на рынку мабільнай сувязі.Мабільны аператар, які інвеставаў у Беларусь амаль 100 млн еўраў. За кошт гэтых сродкаў кампанія Velcom завершыла мадэрнізацыю сваёй сеткі і гатовая да пераходу да 4G. Эксклюзіўнае права на выкарыстанне гэтай тэхналогіі належыць інфраструктурнаму аператару beCloud, які прадстаўляе свае магутнасці іншым кампаніям. Скарыстацца яго паслугамі пакуль наважыўся толькі мабільны аператар МТС. Але ў кампаніі Velcom спадзяюцца, што таксама атрымаюць дазвол ад дзяржавы і без пасярэднікаў прадставяць доступ да хуткаснай перадачы дадзеных.«Такая ступень насычэння рынку вядзе да павышэння інтэнсіўнасці канкурэнцыі. І я думаю, што ад гэтага выйграюць абаненты. Бо кожны з аператараў натуральным шляхам імкнецца палепшыць якасць, зніжае свае тарыфы, асвойвае інвестыцыі ў новыя кірункі. І адпаведна, што нашая рэакцыя на гэтыя выклікі – пошук новых рынкаў і новых магчымасцяў для вядзення бізнесу», – кажа намеснік дырэктара Velcom Дзяніс Філазафовіч.І сапраўды, кампанія ўжо летам мае намер запусціць сонечную электрастанцыю ў Брагінскім раёне. Яе магутнасць складзе 22 мегаваты, а ў будаўніцтва ўкладзеныя 23 млн еўра. Акрамя гэтага Velcom засвойвае і іншыя кірункі, таксама не звязаныя з мабільнай сувяззю.«Будзем гатовыя да ўводу ў эксплуатацыю дата-цэнтру ў першым квартале наступнага году. Безумоўна, наяўнасць дата-цэнтру дазволіць радыкальна павысіць нашую магчымасць для прадстаўлення воблачных сэрвісаў асабістым кліентам. Перавагу атрымаюць ад уводу цэнтра атрымае і малы бізнес, і фізічныя асобы, а таксама і вялікія карпарацыі», – тлумачыць Дзяніс Філазафовіч.Дыверсіфікацыя бізнесу звязана, верагодна і з сітуацыяй на рынку мабільнай сувязі. Цягам першага кварталу ўгандляванні кампаніі знізіліся на 12 % у параўнанні з леташнімі паказнікамі. Колькасць абанентаў Velcom засталася на ранейшым узроўні – актыўныя каля 5 мільёнаў кантрактаў. Найбольшая колькасць карыстальнікаў мабільнай сувязі ў кампаніі МТС – каля пяці з паловаю мільёнаў. Самы малады аператар – life:) мае каля 1,5 млн актыўных абанентаў.Таксама ў выданні: Дзяржаўны гандаль стаў стратным. Найбуйнейшая гандлёвая сетка краіны «Белкаапсаюз» працуе са знакам мінус.