Профіль пакалення Вега-фастфуд: Як робяць фалафель і ці набываюць яго менчукі?


Як працуецца ў менскім вега-фастфудзе? Распавядаюць кухар і барыста.https://www.youtube.com/watch?v=Nl0kqMrwg-c&feature=youtu.beЗ чаго робяць фалафель? Як смакуе соевае малако разам з кавай, а таксама ці можа фаст-фуд адначасова быць хуткім, а таксама карысным? На ўсе гэтыя пытанні адкажуць нашыя сённяшнія героі – ініцыятары праекту вега-кнайпы «Monkey Food».

«Мне даўно хацелася што-небудзь для Менску. Я вырас у гэтым горадзе, і зараз раблю нешта прыемнае для яго. Кармлю людзей у гэтым горадзе. Па-мойму, гэта выдатна. Мы адчыніліся, вялікі паток людзей, ім гэта, як мінімум, цікава. Гэта цікава, – распавядае Алесь, кухар «Monkey Food».

«Раней праект працаваў у фармаце пераважна на замову, пакуль яшчэ не было кавярні. То бок была нейкая, можа, невялікая рэклама, ці знаёмыя. Замаўлялі праз тэлефон. Курʼер адвозіў», – працягвае Алесь.Сам ён раней займаўся дызайнам, а цяпер вось працуе на кухні.У эфіры «Профілю пакалення» хлопец распавёў, з чаго робіцца фалафель.Таксама пра тонкасці працы ў вега-фастфудзе распавяла Ірына, барыста «Monkey Food».НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары