Вандроўка ў падсвядомае разам з «Port Mone» ў «Belsat Music Live»


Беларускі гурт, які запісвае свае песні ад энергіі сонца і ветру, стаў госцем новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».

Гэта тыя самыя музыкі, якія не збаяліся прыехаць у Крым, каб падтрымаць украінскіх вайскоўцаў. Яны ладзяць сур’ёзныя міжнародныя праекты і выступаюць па ўсёй Еўропе, іхны альбом «Thou» прызнаны найлепшым у беларускай музыцы на версіі Experty.by. У размове з Міраю Шульц удзельнікі «Port Mone» распавядуць, як яны ствараюць свае музычныя п’есы, як ставяцца да ідэі далучэння вакалу і ці вернуцца калі-небудзь да забаўляльнага кірунку, а таксама сыграюць пранікнёны музычны сэт. Чакаецца некалькі прэм’ераў!

Песні, якія гучаць:

«River» – 1.41

(музыка А. Варсобы, А. Ванчука, С. Краўчанкі)

«Catfish» – 14.13

(музыка А. Варсобы, А. Ванчука, С. Краўчанкі)

«Усіх тужлівых Радасць» – 17.23

(музыка А. Варсобы)

«Cold Water» – 22.41

(музыка А. Варсобы, А. Ванчука, С. Краўчанкі)

«Калыханка» – 26.05

(музыка А. Варсобы)