Мова Нанова Валянне + майстар-клас


Ці дажыла да нашых часоў шапавальскае майстэрства? Якія рэчы сёння вырабляюць з лямцу? Што такое кардачос, грабенная стужка і роўніца? Чым адрозніваецца «мокрае» валянне ад «сухога»? Ці можна сёння расшыфраваць таемную мову дрыбінскіх шапавалаў? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з майстрыхай па валянні Веранікай Фаміной. Разынкай навагодняга выпуску перадачы стане майстар-клас па вырабе елачнага ўпрыгожання з воўны.

Лямецрус. войлок

Воўна = шэрсць (авечая)

Валянне, валяльшчык, валяльшчыца

Шапавал – майстар па валянню шапак і валёнкаў з воўны

Рамястворус. ремесло; рамеснік, рамесніца

Мастацтварус. искусство

Майстэрнярус. мастерская, майстар, майстрыха

Захапленнерус. увлечение

«Мокрае» валянневалянне з дапамогай вады і мыла

«Сухое» валянне – з дапамогай спецыяльнай іголкі

Кардачос – мытая і расчасаная воўна

Грабенная стужка (рус. гребенная лента) – кардачос, прапушчаны праз спецыяльную машыну

Прэфельт – аснова для валяння, якая нагадвае мяккую ваўняную тканіну

Сашчэпленырус. сцепленный

Роўніца = шарсцяная нітка

Цыратарус. клеенка

Пасмарус. прядь

Кавалакрус. кусок

Нарыхтоўкарус. заготовка

Лялькарус. кукла

Упрыгожанне
рус. украшение (рэч); упрыгожванне – рус. украшение (працэс)

Малюнакрус. рисунок

Рознакаляровырус. разноцветный

Валёнак, валёнкі

Шалікрус. шарфик

Торбачкарус. сумочка

Ялінка = елка, звычайна ўпрыгожаная

Калядная зоркарус. рождественская звезда малюнак – рус. рисунок

Катрушніцкі лемезень – таемная мова дрыбінскіх шапавалаў

Глядзі таксама
Каментары