Валанцёрка з Украіны: Хочацца верыць, што дабʼемся зрухаў у легалізацыі добраахвотнікаў


Гэта тычацца не толькі беларусаў, а ўвогуле ўсіх замежных добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну. Зноў жа: бюракратычная ўкраінская машына вельмі непаваротлівая. І не заўжды ёсць тая патрэбная палітычная воля, каб падштурхнуць патрэбныя законапраекты. Але хочацца верыць, што мы дабʼемся нейкіх зрухаў у пытанні легалізацыі добраахвотнікаў.