Вакаліст «Старога Ольсы» зайграў «Тры чарапахі»… на гуслях!

Гэтае выданне – музычнае, а госць – удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў. Ён раскажа пра свае музычныя праекты, беларускія гуслі і, натуральна, зайграе некалькі песень, сярод якіх будзе і неафіцыйны гімн Беларусі – «Тры чарапахі» Лявона Вольскага.

Алесь Чумакоў спявае і грае на гуслях, рэбеку, цыстры і шалмеі ў гурце «Стары Ольса», які выконвае беларускую сярэднявечную музыку. Але калі вам цікава, як бы гучалі папулярныя рок-песні ў Вялікім Княстве Літоўскім, можна паслухаць адмысловы альбом.

Дзіўна ці не, але музыка была для Алеся спярша толькі хобі. Сёння ён удзельнічае ў розных музычных праектах і выступае ў розных краінах.

Разам са «Старым Ольсам» быў ён і ў ЗША. Усё пачалося з кавэру на песню Metallica «One», які запісаў Mediacube. Чарговыя кавэры выклікалі такую цікаваcць, што ў 2016 годзе гурт паехаў гастраляваць у ЗША.

Цікавіцца Алесь і ірландскай музыкай. На сваім канале ён спявае ірландскія патрыятычныя ды карчомныя песні па-беларуску.

Але ў гэтым выданні «Мова нанова» вы пазнаёміцеся з Алесем-гусляром, які не толькі выдатна грае, але і сам робіць гуслі. Ён патлумачыць канструкцыю гэтага струннага інструменту і тое, як на ім граюць. Разам з гусляром-пачаткоўцам Глебам Лабадзенкам ён выканае «Лявоніху», «Кракавяк», «Тры чарапахі», «Купалінку», «Што й па мору». Дарэчы, «Купалінку» пад акампанемент Алеся выконвала і вакалістка гурту Nightwish Тар’я Турунэн.

А ў граматычнай частцы Алеся Літвіноўская раскажа пра ўжыванне словаў «абапал» і «паабапал».

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?

Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае

Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?

700 тыс. рэспіратараў – недастаткова. Беларусы аб’ядналіся, каб дапамагчы медыкам

Эколаг распавёў, дзе ў Беларусі пачынаецца Балтыка