Вайцюшкевіч правядзе паўгода ў Польшчы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbG9qSFlUaVZQcXMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Забаронены музыка атрымаў стыпендыю ад польскага Міністэрства культуры.Нягледзячы на забарону даваць канцэрты ў Беларусі, Зміцер Вайцюшкевіч знаходзіць магчымасць сустракацца з прыхільнікамі. У краме Symbal.by прайшла творчая сустрэча з музыкам з нагоды выхаду ягонага альбому «Камета».Падчас прэзентацыі Зміцер распавёў пра стварэнне альбому, раздаў аўтографы ды сфатаграфаваўся са сваймі прыхільнікамі. Вернецца ён толькі ўвосень:

«На паўгода атрымаў стыпендыю ад Міністэрства культуры Польшчы. Буду вывучаць польскі музычыны тэатр. Жонка так мяне прыціснула, так што мы едзем у Варшаву ўсе разам. Апошні год – нават не толькі год – большасць канцэртаў была ў Польшчы, таму фактычна нічога не мяняецца. Вайцюшкі і фестывалі застаюцца, праца над новымі праектамі застаецца», – кажа спявак.

Дыск «Камета» запісаны на словы папулярнага чэшскага паэта і спевака Яраміра Нагавіцы ў перакладзе на беларускую мову, які зрабілі Андрэй Хадановіч і Віталь Воранаў. Пра месца сустрэчы было паведамлена пра сацсеткі ў дзень яе правядзення. Прыйшлі самыя адданыя слухачы.Вайцюшкевіч падкрэслівае, што ён гатовы прыязджаць у Беларусь з канцэртамі, калі іх будуць дазваляць улады. Яго альбом «Камета» можна набыць у краме Symbal.by, а таксама ў іншых сапраўдных беларускіх пунктах продажу дыскаў і кніг.Таксама ў выпуску:

Беларускія рэжысёры змагаюцца за інвестыцыі на здымкі кіно.

У Лондане пакажуць сады ад Манэ і Матыса.

Сяргей Будкін, Аляксандра Дорская, Марына Вашкевіч