Вайсковы аглядальнік зрабіў песімістычны прагноз наконт інтэграцыі


«Мы нічога не павінны хаваць ні ад свайго насельніцтва, ні ад нашых суседзяў», – заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас паседжання Савету бяспекі. Падчас якога і зацвердзіў новы план абароны Беларусі.

Галоўныя акцэнты ў дакуменце – перадухіленне вонкавай агрэсіі і дэстабілізацыі ўнутры краіны. Ці выпадкова Лукашэнка падпісаў новы план абароны Беларусі акурат перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным у Пецярбургу, запытаемся ў вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна:

«…Я думаю, нічога выпадковага няма. Калі ідуць такія вострыя сутыкненні наконт інтэграцыі, любую інфармацыйную падзею варта ацэньваць менавіта з гэтага пункту погляду. Таксама як і прыпамін пра зніклых палітыкаў, так і падпісанне гэтага дакументу – гэта барацьба ў інфармацыйным полі за і супраць гэтай паглыбленай інтэграцыі, якая можа выразіцца ў знішчэнні суверэнітэту нашай дзяржавы…»

Працяг – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu