Вайна з адукацыяй у Пакістане

Прынамсі дваццаць адна асоба забітая і яшчэ трыццаць параненых у нападзе групы тэрарыстаў «Талібану» на ўніверсітэт Бачы Хана ў горадзе Чарсадда. Праваахоўнікі выбілі нападнікаў з будынку, аднак ні колькасць тэрарыстаў, ні тое, ці ўсіх знішчылі ў хадзе спецаперацыі – невядома.Адказнасць за тэракт ад імя «Талібану» паспяшаўся ўзяць на сябе палявы камандзір Умар Мансур. Аднак пазней ягоныя словы зняпраўдзіў афіцыйны прадстаўнік руху ў краіне Махамед Хурасані. Ад трох да васьмі ўзброеных тэрарыстаў раніцаю ўварваліся ўва вучэльню. Яны распачалі стрэляніну ў аўдыторыях і пакоях інтэрнату. Звесткі пра загінулых вагаюцца ад трыццаці, да нават сотні асобаў.

«Мы пачулі страляніну на заднім двары кампусу. Падумалі, што гэта нейкі бой, пасля стрэлы пачалі набліжацца. Мы пазамыкаліся ў пакоях. Пасля прыйшлі сілы бяспекі. Яны вельмі адважныя. Жаўнеры паказалі вялікую смеласць», – кажа студэнт Айзаз Хан.

Сілавікі рушылі на штурм праз гадзіну пасля нападу, калі ў залах вучэльні прагучалі ня толькі стрэлы, але і выбухі. Ва ўніверсітэце навучаюцца тры тысячы студэнтаў, у гэты час на месцы было каля шасцісот. Многія рушылі на ўцёкі і праваахоўнікі мяркуюць, што разам з імі маглі ўцячы і некаторыя з нападнікаў.Толькі ўчора у суседняй правінцыі Бэлуджыстан у выніку нападу тэрарыста-смяротніка на кантрольна-прапускны пункт загінулі адзінаццаць асобаў. У снежні 2014 года талібы напалі на кадэтскую вучэльню ў Пэшаўары. Тады загінулі 150 чалавек. Талібы рэгулярна нападаюць на навучальныя ўстановы – перадусім тыя, дзе вучацца жанчыны. Да звяржэння Ісламскага Эмірату Афганістан у 2001 годзе, адукацыю ў краіне атрымліваў менш за 1 % жанчын.

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі